В деревне на Мядельщине горела летняя кухня

Паведамленне аб пажары ў вёсцы Антанова Будслаўскага сельсавета паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях 12 сакавіка ў 15.20.
Гарэла драўляная летняя кухня памерам 50 квадратных метраў з пячным ацяпленнем і прыбудовай для захоўвання дроў. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, патушылі пажар. Людзі не пацярпелі.
У выніку агонь знішчыў дах летняй кухні, пашкодзіў сцены па ўсёй плошчы і маёмасць і дах прыбудовы на плошчы двух квадратных метраў.
Прычына пажару высвятляецца, паведаміла старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела Ірына Карапецян.