Земляк занял второе место на республиканском этапе «Школиады»
Учора ў Мінску прайшоў рэспубліканскі этап спартыўна-масавага мерапрыемства сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай атлетыцы «Шкаліяда». Удзельнічалі ў ім вучні 5-6 класаў, якія да гэтага прайшлі школьны, раённы і абласны этапы.
У складзе каманды Мінскай вобласці былі два вучні Крывіцкай сярэдняй школы: Кірыл Якубовіч і Алена Ахрэм (настаўнік – Дзмітрый Дурэйка).Абое выступалі ў кіданні мяча, Алена была тут адной з самых юных удзельніц.
Вельмі ўдала выступіў Кірыл: ён кінуў тэнісны мяч на 41,72 метра і заняў другое месца.
Дарэчы, толькі два школьнікі з вобласці з каманды ў трыццаць чалавек трапілі на п’едэстал.
Фота uomoik.gov.by