В «Зубренке» провели мастер-класс по каратэ и узнали о пользе спорта
У НДЦ «Зубронак» працягваюць рэалізоўваць інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна» «Маладосць – час выбару. Моладзь – за здаровы лад жыцця». На гэты раз выхаванцы цэнтра сустрэліся з уладальніцай 1-га дана па шотакан каратэ-до, магістрам у галіне фізічнай культуры і спорту, трэнерам па каратэ і па фітнесе з элементамі баявых мастацтваў Кацярынай Ігнатовіч.
– Падчас дыялогавай пляцоўкі ўдзельнікі абмеркавалі разнастайныя пытанні: ад правільнага харчавання і фізічнай актыўнасці да прафілактыкі шкодных звычак і кіравання стрэсам. Асаблівую ўвагу надалі развянчанню папулярных міфаў пра здаровы лад жыцця, якія часта сустракаюцца ў інтэрнэце і ўводзяць моладзь у зман, – паведаміла педагог-арганізатар НДЦ «Зубронок» Алена Кос. – Кацярына падзялілася з хлопцамі і дзяўчатамі комплексам практыкаванняў, што дапамагаюць зняць фізічную стомленасць і адказала на пытанні. Карысным і цікавым стаў майстар-клас па каратэ для выхаванцаў. Дзеці пазнаёміліся з тэхнікай і прыёмамі шотакан каратэ-до, выканалі практыкаванні для развіцця сілы, хуткасці і каардынацыі, адкрылі для сябе карысць дыхальнай гімнастыкі і медытацыі.
Фота Алены КОС


Рекомендуем