Меню

Подворья, выставки и видеоролики от «Минской правды» украсили праздник в Мяделе

Подворья, выставки и видеоролики от «Минской правды» украсили праздник в Мяделе

Сёння ў Мядзеле адбылася раённая ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Перад раённым Цэнтры культуры, дзе яна праходзіла, размясціліся імправізаваныя падворкі ад сельсаветаў і сельгаспрадпрыемстваў. Гасцей сустракалі песнямі і пачастункамі.

На адным з падворкаў сустракаю старшыню Княгінінскага сельвыканкома Вольгу Галко. Яна расказвае:

– Нашу пляцоўку рыхтавалі разам тры сельсаветы (Княгінінскі, Крывіцкі і Будслаўскі) і дзве гаспадаркі (сельгасфіліял «Мінскаблаграсэрвісу» і «Вузлянка»). Усе пастараліся. Харчовую праграму забяспечылі сельгаспрадпрыемствы. А мы – работнікі сельвыканкамаў і культуры – забяспечылі эстэтычны бок. Каб было прыгожа, па-асенняму і бачна, што мы гасцінныя і добразычлівыя. Святкуем разам з нашымі аграрыямі і радуемся іх дасягненням.

Уласныя вырабы выставілі Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі раёна.

Ужо ў будынку можна было зрабіць экслюзіўны відэаролік з дапамогай відэаспінера – такі інтэрактыў прапаноўвала інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда», у якое ўваходзіць і рэдакцыя «Нарачанскай зары».

@miadel_gazeta

С помощью видеоспиннера от «Минской правды» участники праздника в Мяделе делали классные видео для соцсетей #мядельскийрайон

♬ оригинальный звук — music80.tiktok..www

А ў танцавальнай зале – выставы прадукцыі мясцовых вытворцаў. У тым ліку былі і навінкі. Напрыклад, каўбасныя вырабы ад «Занарачанскага».

– Тут толькі дэгустацыя, а купляць прыязджайце ў Занарач, у фірменны магазін нашай гаспадаркі, – патлумачыла прадавец Алеся.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота Аляксандра ВЫСОЦКАГА

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59