Меню

Мядельщина присоединилась к республиканскому субботнику

Мядельщина присоединилась к республиканскому субботнику

Мядзельшчына прымае ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Шмат людзей у  райцэнтры на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Прановічам працуюць ля дарожкі, якая вядзе ад пляжа ў Стары Мядзел. Тут высякаюць і вывозяць хмызняк.

Наводзіцца парадак і ў старамядзельскім парку. Маштабныя работы вядуць на тэрыторыі райаграсэрвіса і каля яго.

***

Ля ЗАГСА разам з работнікамі гэтай установы наводзяць парадак на тэрыторыі супрацоўнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг №537 ААТ «Белаграпрамбанк» у Мядзеле. А тэрыторыю ля гасцініцы прыбіраюць работнікі гэтай установы і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра

Арганізацыі Сваткаўскага сельсавета актыўна заняліся добраўпарадкаваннем месцаў пахаванняў, памятных знакаў. Навялі парадак каля помнікаў ахвярам фашызму ў Шкленнікава і на хутары Бароўка, на пахаванні ўдзельнікаў Першай сусветнай вайны ва Вузле, каля памятнага знака ў Андрэйках, на месцы партызанскага аэрадрома ў Лужах. Працавалі работнікі Сваткаўскага сельвыканкама, бібліятэкі і сельскага Дома культуры.

Работнікі ДРБУ № 133 зачысцілі і падрыхтавалі для афарбоўкі помнік ахвярам фашызму ў Брусах, — адзначыла старшыня Сваткаўскага сельвыканкама Наталля Калбун. — Афарбоўкай яго яны зоймуцца на наступным тыдні. А школа прыбірае тэрыторыю каля помніка землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў Сватках.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59