Меню

В Мяделе заработал обновленный каток

В Мяделе заработал обновленный каток

Сёння, 12 лютага, запрацаваў каток ля Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

Сёлета ён абнавіўся: раней вакол яго былі драўляныя шчыты, цяпер устаноўлены сучасныя пластыкавыя.

Параўнайце як было раней, і як цяпер.


Цёплая зіма не вельмі спрыяе зімовым відам спорту: скажам, у мінулым сезоне каток залілі ў пачатку снежня, а гэтай зімой гэта ўдалося зрабіць толькі ў лютым.

Працуе каток з 9 да 21 гадзіны. А ў самой установе можна ўзяць канькі напракат.

Пракат канькоў на гадзіну абыдзецца ад 2.5 рубля (для школьнікаў) да 3.5 рубля (для дарослых).

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59