Как отдыхали эрудиты? Рассказываем о работе гимназического лагеря

У гімназіі завяршыў работу выхаваўча-аздараўленчы летнік з кругласутачным знаходжаннем. Назву меў адпаведную статусу самай прэстыжнай у раёне ўстановы адукацыі – «Эрудыт».
Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў музычна-забаўляльных праграмах, квестах, спартыўных гульнях і спаборніцтвах, конкурсах, наведвалі басейн, гулялі па родным горадзе. Былі таксама эстафета добрых спраў і працоўны дэсант.

Пабывалі на экскурсіі «Мінск: горад, які памятае сваіх герояў».

Наведалі Мядзельскі музей народнай славы, царкву, выратавальную станцыю.

– Было не толькі весела ды захапляльна, але таксама пазнавальна і нават навукова, – сцвярджае кіраўнік летніка Аксана Міхневіч. – Дзякуючы доследам, эксперыментам і нестандартным заданням
ад выхавальнікаў заняткі былі крэатыўнымі і цікавымі. Атрыманыя дзецьмі веды спатрэбяцца ім і ў жыцці, і ў далейшай вучобе.

Запамінальна прайшлі гадзіна «Героі маёй малой радзімы» са старшынёй раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Анатолем Сідарэнкам і прафілактычная сустрэча з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС
Вікторыяй Вайцюлян.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота забяспечана Аксанай МІХНЕВІЧ