Меню

«Я родилась на Нарочи, это родина моего отца…» Об истории своей семьи рассказывает мядельская гимназистка

«Я родилась на Нарочи, это родина моего отца…» Об истории своей семьи рассказывает мядельская гимназистка

Я нарадзілася на Нарачы, гэта радзіма майго бацькі. Яго матуля Валянціна Мікалаеўна Выхрыстава (Варанец) была карэннай жыхаркай вёскі Варанцы. А вось татаў бацька прыехаў сюды па накіраванні з Краснадарскага края. Ён – кубанскі казак, працаваў галоўным інжынерам рыбзавода. Сувязь з нашымі роднымі з Кубані мы падтрымліваем.

Мая матуля родам з Брэсцкай вобласці. Яе бацькі – цудоўныя людзі. І дзядуля, і бабуля нарадзіліся ў вялікіх сем’ях. Яны працавітыя, жыццярадасныя, я вельмі люблю гасцяваць у іх.

Гісторыяй роду цікаўлюся даўно, мы з бацькамі склалі радавод да пятага калена.

Усе мае прабабулі і прадзеды былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Не толькі вытрымалі яе выпрабаванні, але і набліжалі Перамогу. Мамін дзядуля – бацька яе таты Васіль Давыдавіч Куцко – партызаніў, потым быў на фронце, дайшоў да Берліна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. А другі яе дзед, Міхаіл Іванавіч Шуляк, знаходзіўся ў палоне ў Германіі, быў асуджаны да расстрэлу, змог уцячы. Вывучыў дасканала нямецкую мову, пасля вайны стаў аграномам-селекцыянерам. Яго культуры выстаўляліся на ВДНГ СССР.  Прабабуля, Ганна Анісімаўна, працавала медсястрой у ваенным шпіталі.

Татаў дзед Міхаіл Сямёнавіч сустрэў Перамогу ў Франкфурце-на-Майне, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІІ ступені. А вось дзядулю і бабулю па лініі татавай мамы, як і ўсіх жыхароў вёскі Варанцы, вывезлі ў працоўны лагер Нойенгаме ў Гамбургу. Яны змаглі перажыць пакуты, вярнуліся на радзіму, нарадзілі дачку (маю бабулю). Прадзед Мікалай быў брыгадзірам рыбалавецкай арцелі. Сям’я Варанцоў славілася ў Варанцах гасціннасцю, ладам.

Калі я думаю пра ўсіх гэтых людзей, у мяне займае дух ад іх годнасці, любові да жыцця. Кожны з нас адказны за свой лёс перад памяццю продкаў. Я шчаслівая быць нашчадкам менавіта гэтых людзей на зямлі…

Марта ВЫХРЫСТАВА. Фота з сямейнага альбома аўтара

На здымку: Рыбалавецкая арцель. Мікалай Лявонцьевіч Варанец – трэці справа

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59