Меню

Горел жилой дом в деревне на Мядельщине

Горел жилой дом в деревне на Мядельщине

11 лютага ў 10 гадзін 02 хвіліны ў цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што ў аграгарадку Слабада Слабадскога сельскага савета гарыць жылая хата. У выніку пажару пашкоджаны дах на плошчы 6 метраў квадратных.

Прычына пажару высвятляецца. Верагодней за ўсё парушэнне правіл мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць супрацьпажарнай адступкі) стала прычынай ўзнікнення пажару.

У гэтым выпадку не лішнім будзе нагадаць асноўныя правілы бяспечных паводзін падчас усталявання і эксплуатацыі пячнога ацяплення:

  • Для бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення належыць памятаць аб тым, што печы і іншыя ацяпляльныя прыборы павінны мець супрацьпажарныя разрывы да гаручых канструкцый будынка не менш за 380 міліметраў і 250 міліметраў да захаваных канструкцый. Мінімальная адлегласць ад вонкавай паверхні печы ці дымавога канала (коміна) да сцяны ці пергародкі павінна складаць не менш за 100 міліметраў.
  • Не трэба забываць і тое, што пры эксплуатацыі печаў не дапускаецца ўжываць для распальвання лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, але тут з’яўляюцца выключэннем вадкасці, спецыяльна прызначаныя для распальвання.
  • Не трэба тапіць печы з адкрытымі дзверцамі, а таксама дапускаць іх перакалу. Што датычыцца гаручых матэрыялаў, то іх нельга размяшчаць на печы, у непасрэднай блізкасці ад топачных адтулін, ды і пакідаць без нагляду печы, якія топяцца, нельга.
  • Апошняе, аб чым не трэба забываць тое, што печы, паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць спраўнымі, без скразных расколін, а для вызначэння на ранняй стадыі расколін у коміне ў аб’ёме паддашкавага памяшкання — атынкаваны і пабелены. Попел, вуглі, выдаленыя з цеплагенерыруючых апаратаў, ацяпляльных прыбораў, печаў, павінны быць пралітыя вадой да іх поўнага згасання.
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59