Мядельчане успешно выступили на турнире по настольному теннису среди благочиний Молодечненской епархии
У Маладзечне адбыўся юнацкі турнір па настольным тэнісе сярод благачынняў Маладзечанскай епархіі, які прысвячаўся 10-годдзю яе ўтварэння.
Паспяхова выступілі на ім прадстаўнікі Мядзельскага благачыння. Сярод дзяўчат перамагла Віялета Ходзіна. А паміж юнакоў Мікіта Купрэвіч заняў трэцяе месца, паведаміла кіраўнік нядзельнай школы прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы Мядзела Алена Малько.
Па заканчэнні турніру епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узнагародзіў удзельнікаў турніру памятнымі падарункамі.
Фота Маладзечанскай епархіі