Премьеру танцевальной сказки «Буратино» показали в курортном поселке Нарочь
Вучні аб’яднання па інтарэсах Dance Mix Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна ў суботу ў Нарацкай сярэдняй школе №2 паказалі прэм’еру танцавальнай казкі «Бураціна».
Рэжысёр-пастаноўшчыr – кіраўнік харэаграфічнага калектыву Анастасія Хадаровіч разам з дзецьмі прапанавала ўласную інтэрпрэтацыю вядомага твора. Гледачы змаглі ўбачыць разнастайнасць харэаграфічных жанраў: класічны, сучасны, стылізаваны і іншыя. На сцэне была і імправізацыя.
Разам з Бураціна шукалі «залаты ключык» і змагаліся з Карабасам-Барабасам прадстаўнікі чатырох груп калектыву. Юных артыстаў доўга не адпускалі са сцэны ўдзячныя гледачы, паведамілі з Цэнтра.



Рекомендуем