В Мяделе чествовали работников культуры

У раённым цэнтры культуры сёння прайшла праграма да Дня работнікаў культуры «Свята святочных людзей».
Павіншаваў работнікаў і ветэранаў галіны намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бразоўскі. Ён выканаў і прыемную місію – уручыў узнагароды.
За добрасумленную працу, прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё культуры Мінскай вобласці Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана дырэктар раённага цэнтра культуры Кацярына Клімовіч.

Падзякай старшыні раённага Савета дэпутатаў адзначаны:
- навуковы супрацоўнік музея народнай славы Аляксей Камолаў,
- намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Цурганава,
- загадчык Слабадскога сельскага клуба-бібліятэкі Святлана Якавіта.
Павіншаваў сваіх калег з прафесійным святам і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах райвыканкама Вячаслаў Клімовіч. Узнагарод было шмат: іх атрымалі не толькі культработнікі, але і прадстаўнікі цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, а таксама дзіцячага сада № 2.
На сцэну запрасілі юбіляраў сферы культуры — тых, хто адпрацаваў у галіне ад 20 да 50 гадоў. Так, палова стагоддзя ў прафесіі — бібліятэкар Будаслаўскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Галіна Аксючыц і настаўніца па класе фартэпіяна Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Будкевіч.
А старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Кацярына Клімовіч адзначыла маладых спецыялістаў.
Падарункам да свята стала канцэртная праграма: спявалі і нашы артысты, і госці з Барысава — ансамбль «Белыя зоры». Падрыхтавалі і цікавыя відэапытанні.




















Рекомендуем




