Меню

В Кривичах почтили память Иосифа Ходьки

В Кривичах почтили память Иосифа Ходьки

У гарадскім пасёлку Крывічы сёння адбылося мерапрыемства ў гонар 225-й гадавіны з дня нараджэння Іосіфа Ходзькі – выдатнага географа, геадэзіста і тапографа,  актыўнага ўдзельніка работ па стварэнні Геадэзічнай дугі Струвэ.

Іосіф Ходзька нарадзіўся ў 1800 годзе ў Крывічах. Скончыўшы Віленскі ўніверсітэт, ён прысвяціў жыццё навуцы, зрабіў значны ўклад у распрацоўку картаграфічных і трыангуляцыйных работ на тэрыторыях Беларусі, Літвы, Латвіі, Гродзенскай і Мінскай губерняў, а таксама сучаснай Румыніі.

У 1840 годзе яго накіравалі на Каўказ для складання дакладнай карты гор і правядзення трыангуляцыі. Тут, у складаных умовах, Ходзька здолеў за чатырнаццаць гадоў працы ахапіць палову тэрыторыі Закаўказзя.

Найбольш вядомай старонкай яго дзейнасці было даследаванне гары Арарат. У 1853 годзе Закаўказская трыангуляцыя была завершана. Іосіф Ходзька атрымаў вышэйшую ўзнагароду Рускага геаграфічнага таварыства – Вялікі Канстанцінаўскі медаль.

Пра значнасць асобы навукоўца гаварылі былы старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Георгій Кузняцоў, дэпутат Мядзельскага раённага Савета Андрэй Дубаневіч, дацэнт кафедры геадэзіі і аэракасмічных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, аўтар кнігі пра Іосіфа Ходзьку Уладзімір Мкртычан і старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксей Яротаў.

Гучалі песні мясцовых артыстаў. Да каменя з мемарыяльнай дошкай усклалі вянкі і кветкі.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59