Пополнили ряды почетных ветеранов и наградили Михаила Гордона

У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка прайшла святочная гасцёўня «Песня жыцця». Тут сабраліся прадстаўнікі старэйшага пакалення.

Да іх звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Руслан Жук:
– У вас вельмі вялікі багаж досведу і ведаў, якімі вы, вядома ж, шчодра дзеліцеся і перадаеце нашаму маладому пакаленню. Вялікі дзякуй за гэта. І дзякуй за вашую актыўную жыццёвую пазіцыю.
Цырымонія віншавання пачалася з ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Гершэнавіча Гардона. Ён стаў абсалютным пераможцам у намінацыі «Найлепшы выканаўца» краявога конкурсу чытальнікаў імя Лявонція Салашчанкі «Вершы Перамогі 2025. На славу ратных спраў» сярод ветэранаў. Конкурс праходзіў у Пермскім краі ў дыстанцыйным фармаце. Для ўдзелу даслалі ролік, на якім ветэран дэкламаваў урывак з паэмы «Васіль Цёркін».

Руслан Жук уручыў Дыплом пераможцы і павіншаваў Міхаіла Гершэнавіча з днём нараджэння – нядаўна яму споўнілася 96 гадоў. Да віншаванняў далучыліся раённы савет ветэранаў і раённая арганізацыя таварыства інвалідаў.
– Рады гэтай узнагародзе з Расіі, – сказаў Міхаіл Гардон. – Пакуль жыву, пакуль яшчэ рухаюся, раблю тое, што магу. Удзельнічаю там, куды мяне запрашаюць: выступаю перад моладдзю, калектывамі. Пакуль магу – буду працягваць. Колькі яшчэ – цяжка сказаць, ніхто не ведае. Але будзем жыць. Жадаю вам усім усяго найлепшага.
Потым Руслан Жук уручыў знак «Ганаровы ветэран» і пасведчанні да яго. Іх атрымалі Канстанцін Андрэевіч Асаевіч з Занарачы, Вольга Пятроўна Грузд з Дзягіляў, Лілія Віктараўна Грынцэвіч з Мядзела.
Вядучая мерапрыемства Ганна Падгол знайшла цёплыя словы пра кожнага.
Пасведчанні і знак «Ганаровы ветэран» прызначаюцца яшчэ Ядвізе Савельеўне Чарняўскай і Ідзе Мацвеўне Гумніц з райцэнтра. Добрыя словы прысутным адрасаваў першы сакратар райкама БРСМ Віктар Клімовіч. Былі і музычныя падарункі ў выкананні Марыны Чарняўскай.








Рекомендуем




