Цветы у дома еще радуют глаз, но скоро их придется срезать. И куда деть?

– Прыйшла пара ўбіраць клумбы ля шматкватэрных дамоў. Праблема: куды падзець раслінныя рэшткі? Дворнік іх прымаць не хоча, у кантэйнер таксама кідаць нельга… Гэтыя клумбы мы даглядаем па ўласнай ініцыятыве, але нельга сказаць, што яны такія ж нашы, як у гаспадароў прыватных падворкаў. Няўжо за свае грошы заказваць у жыллёва-камунальнай гаспадарцы трактар?
Валянціна, г. Мядзел
З гэтым пытаннем мы звярнуліся ў Мядзельскую жыллёва-камунальную гаспадарку. Дырэктар Уладзімір Шабовіч адказаў:
– Калі раслінных рэшткаў зусім крыху, можна выкінуць іх у кантэйнер для цвёрдых бытавых адходаў. Калі многа, лепш скласці каля кантэйнернай пляцоўкі. Наша тэхніка перыядычна забірае буйнагабарытнае смецце – забярэ і раслінныя рэшткі. Але гэта тычыцца менавіта клумбаў ля шматкватэрных дамоў. З прыватных падворкаў вываз раслінных рэшткаў жыллёва-камунальная гаспадарка сапраўды ажыццяўляе за плату. Калі некаму патрэбна такая паслуга, можна зрабіць заяўку, патэлефанаваўшы ў дыспетчарскую па нумары +375 (1797) 40-0-10.
Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара
Рекомендуем





