Меню

Светлана Хильман рассказывает, почему нельзя рубить с плеча, как все успеть и что нужно для профессионального роста

Мая суразмоўніца – настаўніца матэматыкі НДЦ «Зубронак» Святлана ХІЛЬМАН.

— Святлана Іванаўна, раскажыце пра сябе.

— Нарадзілася ў вёсцы Жалезнікі. Тата працаваў будаўніком, потым слесарам у калгасе. Мама пачынала брыгадзірам, пасля была прадаўцом, перад пенсіяй зноў вярнулася ў калгас. Я скончыла Занарацкую сярэднюю школу, потым фізічны факультэт педінстытута імя М. Горкага (спецыяльнасць «фізіка і матэматыка»). У 1988 годзе прыйшла ў «Зубронак». Адначасова гукааператарам сюды ўладкаваўся муж. У «Зубронку» працавалі і яго бацькі: бацька – гукааператарам, маці – медсястрой. Я адразу была выхавальнікам, потым педагогам дадатковай адукацыі (у той час пасада называлася «кіраўнік гурткоў»), пасля настаўніцай матэматыкі. Працяглы час працавала загадчыцай аддзела культурна-масавай работы і дзіцячай творчасці. Пайшла на пенсію – вярнулася ў школу выкладаць матэматыку. Усё ж культурна-масавая работа хутчэй справа маладых. Больш за 11 гадоў з’яўляюся старшынёй прафкама.

— Чаму сталі настаўніцай? І чаму з усіх прадметаў абралі фізіку і матэматыку?

— З дзяцінства любіла гуляць у школу. Праводзіла «ўрокі» для сябровак і малодшага брата. Пісалі ў сшытках, ставіла ім адзнакі. Вельмі падабаліся настаўнікі Занарацкай школы. Да таго ж родны дзядзька – фізік, працаваў у педінстытуце. Сур’ёзны, адказны – ён быў маім кумірам.

— Вы папрацавалі на розных пасадах. Дзе найцікавей?

-Усюды па-свойму цікава. Выхавальнік заўсёды з дзецьмі, замяняе ім і маму, і тату. З ім дзеляцца самым патаемным. З настаўнікам у дзяцей ужо большая дыстанцыя. У загадчыка аддзела таксама праца адказная і цікавая. Трэба рацыянальна паставіць задачы падначаленым, да кожнага знайсці падыход, не секчы з пляча. Адсочваць, каб усе выконвалі свае задачы, каб не было канфліктаў.

-З кім лягчэй працаваць – з дзецьмі ці з дарослымі?

-З дзецьмі: яны больш шчырыя і непасрэдныя.

Калі вы сталі выдатнікам адукацыі?

-У 2019 годзе. Нагрудны знак на ўрачыстасці з нагоды 50-годдзя «Зубронка» ўручыў тагачасны міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка. Дарэчы, у нышым калектыве выдатнікаў адукацыі шмат.

-Чаму?

-Наш былы кіраўнік Надзея Генадзьеўна Ануфрыева (яна нядаўна пайшла на заслужаны адпачынак) бачыла і фіксавала заслугі кожнага. Навучыла нас працаваць і паважаць сваю працу, размяркоўваць час, каб усё паспяваць.

-І як усё паспець?

-Скласці план і выконваць пункт за пунктам – а не хапацца за ўсё адразу. Дзейнічаць рацыянальна. Скажам, трэба за дзень пабываць у некалькіх месцах – прадумай маршрут, а не хадзі туды-сюды. Дырэктар усё трымала на кантролі, не пакідала часу на раскачку. Скажам, далі табе на выкананне нейкай задачы два дні – трэба зрабіць за два дні. А не «можа заўтра – можа паслязаўтра». Надзея Генадзьеўна патрабавала, каб працавалі вынікова, а не адбывалі час «як на пасце».

-Як на вашых вачах змяніўся «Зубронак»?

-Тут заўсёды працавалі годныя, адказныя людзі. Хоць часы былі розныя: і грошай не было, і не ведалі, ці будзе праца – але так тады жыла ўся краіна. Для пазітыўных змен у «Зубронку» знакавым стаў прыход на дырэктарскую пасаду Надзеі Генадзьеўны. Яна мела вялікае жаданне працаваць, ствараць. Шмат падарожнічала, прыглядалася да перадавых ідэй. Мы стараліся адпавядаць яе рытму і ладу жыцця.

-Не сакрэт, што ў наш час атрымаць педагагічную спецыяльнасць не вельмі складана. Ды не ўсе ўладальнікі дыпломаў застаюцца ў прафесіі пасля абавязковай адпрацоўкі. Што трэба, каб стаць паспяховым педагогам?

Любіць дзяцей, быць працавітым, старанным, творчым, камунікабельным. Калі малады спецыяліст хоча атрымліваць больш грошай, але менш працаваць, добрага педагога з яго не атрымаецца. Каб расці ў прафесіі, трэба пастаянна нешта рабіць, развівацца.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59