Меню

Приходилось ли вам что-то строить? Спросили в Кривичах накануне Дня строителя

Приходилось ли вам что-то строить? Спросили в Кривичах накануне Дня строителя

Сёння прафесійнае свята адзначаць будаўнікі. Напярэдадні мы спыталі ў людзей, сустрэтых на плошчы ў Крывічах: «А ці пабудавалі за сваё жыццё што-небудзь вы?»

Ірына БЕЛАНОВІЧ (МАЦКЕВІЧ), настаўніца беларускай мовы і літаратуры Маладзечанскай спецыяльнай школы-інтэрната (на верхнім фота з сынам Іванам):

– Кватэру ў Маладзечне. Будавалі, вядома, будаўнікі, але за нашы грошы. А зараз перабудоўваю бацькоўскую хату ў Крывічах – праводжу ўсе камунікацыі. Ну а яшчэ дрэвы пасадзіла (гэта былі вішні) і сына нарадзіла.

* * *

Яўген БУДЗЬКО, інжынер-электрык сялянскай гаспадаркі «Антэй-сад»:

– Пакуль што не. Але думаю, што яшчэ пабудую дом. А потым, магчыма, і нешта менш маштабнае. Лічу, што мужчына павінен умець усё – у тым ліку будаваць.

* * *

Алена ДАПШЭВІЧ, прадавец магазіна «Тавары для дому»:

– Пабудаваць – не, не пабудавала. Але разам з мужам дабудавалі (ці нават перабудавалі?) кухню і ванны пакой у хаце яго бацькоў. Сцены ўзвёў спецыяліст, а ўсё астатняе рабілі самі. Муж зрабіў падлогу, правёў ваду, паклаў плітку ў ванным пакоі і на кухні. Ну а я выканала малярныя работы і паклеіла шпалеры.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59