Представители Мядельщины стали лауреатами фестиваля-конкурса инклюзивного творчества

Прадстаўнікі Мядзельшчыны 9 ліпеня ўдзельнічалі ў Адкрытым маладзёжным фестывалі-конкурсе інклюзіўнай творчасці «Я – талант» у Дзяржынску.
– Нашы падапечныя выканалі танец «Закаты алые», а Філіп Субач — песню «Катюша», – паведаміла загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Дзіяна Блізнюк. — У выніку лаўрэатамі III ступені ў намінацыі «Харэаграфія» сталі Алёна Лукашэвіч, Крысціна Грузд, Алег Сініца, Аляксандр Малец, Наталля Яновіч і Антон Міцэвіч. Лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Вакал» стаў Філіп Субач. Таксама калектыў аддзялення атрымаў падзяку за асабісты ўклад у культурнае, маральнае і эстэтычнае выхаванне моладзі.



Рекомендуем



