Мядельские футболисты чуть не привезли ничью из Воложина

У восьмым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе (рэгіянальны этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі) «Юнацтва» з Мядзела 7 чэрвеня гуляла з камандай «ФАЦ Валожын». Як і заўжды, мядзельскія футбалісты матч праводзілі на выездзе.
У адрозненне ад першай сустрэчы дзвюх каманд, мядзяльчане далі бой і ледзьве не зачапілі нічыю. Валожынскія футбалісты ў першым тайме адкрылі лік. Аднак «Юнацтва» змагла яго зраўняць 1:1. Усё ж валожынцы забілі другі гол і ўстанавілі канчатковы лік 2:1 на сваю карысць.
– Пачалі гульню другім нумарам, на кантрактах, – расказаў капітан каманды «Юнацтва» Віталь Філіповіч. – Сапернік валодаў мячом, але мы годна абараняліся і шукалі свае моманты. І знайшлі, забіўшы прыгожы гол. Але далей не змаглі ўтрымаць патрэбны нам лік. Бачна, што каманда з кожным матчам дадае. Нагадаю, што гэта наш першы сезон у чэмпіянаце, і кожная гульня для нас – новы выклік.
Фота valozhin.by