Меню

Бешеная гостья зашла в деревню на Мядельщине

Лісіцу, што завітала на прыватны падворак у Заўрутках, загрыз гаспадароў сабака. Экспертыза потым паказала – рыжая хітрыца была шалёная. У вёсцы ўстанавілі каранцін.

– Шаленства – вельмі небяспечная і смяротная хвароба і для жывёл, і для чалавека, – нагадвае загадчык Мядзельскай участковай ветэрынарнай лячэбніцы Ірына Волкава. – Свойскія жывёлы звычайна заражаюцца пры кантакце з хворымі дзікімі – звычайна лісіцамі, янотамі, ваўкамі. Небяспечнымі могуць быць таксама бадзяжныя каты і сабакі. Вірус трапляе ў кроў здаровай жывёліны праз сліну хворай. Часцей пры ўкусе, радзей – калі сліна трапляе на пашкоджаную скуру. Чалавек таксама можа заразіцца праз сліну хворай жывёліны. Не рызыкуйце здароўем і жыццём гадаванца, ды і сваім таксама. Гаспадары абавязаны штогод вакцынаваць катоў, сабак, шашкоў і іншых платаядных. Майце на ўвазе, што ветэрынар мае права адмовіцца прымаць жывёліну, калі яна не прышчэплена ад шаленства. Прышчэпка вакцынай «БЕЛРАБ» праводзіцца абсалютна бясплатна. За ўласныя сродкі ў ветаптэцы можна набыць іншыя вакцыны. Вакцынацыя супраць шаленства праводзіцца ў райветстанцыі (Мядзел, вуліца Ленінская, 68; тэлефоны: 23-3-76, +375 (33) 633-40-70) і ва ўчастковых ветлячэбніцах – у аграгарадку Нарач (вуліца Першамайская, дом 1А; тэлефон 48-1-93) і ў Крывічах (вуліца Карла Маркса, дом 2; тэлефон +375 (29) 974-84-76).

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота згенеравана штучным інтэлектам

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59