Свою картину подарила музею в Мяделе Ирина Гернович

Папаўненне ў фондах Мядзельскага музея народнай славы: сваю карціну ўстанове падаравала мастачка і наша зямлячка Ірына Герновіч.
Яна з бацькамі пераехала жыць у Мядзел у школьныя гады, тут і закончыла школу. На Мядзельшчыне, зацікавілася гісторыяй – і сваю дыпломную работу прысвяціла Мядзельскаму замку.
Гады тры таму ў музеі праходзіла выстава работ Ірыны на гістарычную тэму: некаторыя з работ былі прысвечаных даўнейшым падзеям і легендам нашага краю.
– На той выставе супрацоўнікам вельмі спадабалася менавіта гэтая работа, вось і вырашыла яе падараваць, – расказвае мастачка.
– Гэта ўжо будзе другая карціна Ірыны ў нашым музеі, – паведаміла дырэктар установы Наталля Бурак. – Раней у фондах музея з’явілася палатно «Сон рыбака».
Наша даведка
Ірына Герновіч – сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў, выкладчык Інстытута сучасных ведаў імені А. М. Шырокава і БДПУ імя Максіма Танка.
Падрабязна чытайце ў газеце «Нарачанская зара»


Рекомендуем



