На Мядельщине прошел автопробег

Ад плошчы Леніна ў райцэнтры стартаваў аўтапрабег па месцах баявой і воінскай славы Мядзельшчыны. Яго ўдзельнікі перад стартам далучыліся да Агульнанацыянальнай хвіліны маўчання ў памяць пра подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З вітальным славам выступае намеснік старшыні райвыканкама Руслан Жук — і ў дарогу! Маршрут праляжа праз былы хутар Бароўка, помнік ахвярам фашызму ў Брусах, помнікі загінуўшым землякам у Занарачы, аг. Нарач, Чараўках і помнік партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай у Мікольцах.




…Помнік ахвярам фашызму на месцы былога хутара Бароўка.
Аб трагічным лёсе яго жыхароў расказвае навуковы супрацоўнік музея народнай славы Валянціна Карзяёнак. А пра неабходнасць захоўваць гістарычную памяць разважаюць начальнік ДРБУ №133 Віктар Дземідовіч і дэпутат раённага Савета Святлана Кундра.




Наступны прыпынак аўтапрабегу — помнік ахвярам фашызму ў Брусах. У верасні 1943-га на гэтым месцы былі зажыва спалены людзі. Падрабязнасці таго страшнага дня нагадвае удзельнікам аўтапрабегу супрацоўніца музея. А пра неабходнасць перадаць памяць пра гэтыя падзеі гавораць начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг Юлія Спургяш і дэпутат раённага Савета Наталля Лісіцкая.



Невялікі мітынг ля помніка загінуўшым землякам ў Занарачы.
Пра боль, які не сціхае праз дзесяцігоддзі, гавораць дэпутаты раёнага Савета Дзмітрый Камароў і Аляксей Пруднікаў…




А потым — песні «На безымянной высоте» і ‘Кацюша» ў выкананні занарацкіх артыстаў. Удзельнікі аўтапрабегу падпяваюць!

Чарговы прыпынак аўтапрабегу — ля помніка загінуўшым землякам у аг. Нарач. Валянціна Карзяёнак расказвае, што ў 1941 годзе ў мястэчку Кабыльнік (так тады называўся населены пункт) быў створаны паліцэйскі ўчастак са змяшаным нямецка-беларускім складам. А ў 1942-м фашысты правялі шэраг карных аперацый супраць кабыленскіх яўрэяў — усяго загінула 335 чалавек. У кастрычніку 1942-га партызаны атрада імя Суворава разбілі варожы гарнізон у мястэчку.
Пра неабходнасць захавання гістарычнай памяці разважаюць дэпутат раённага Савета Мікалай Маркевіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Шастаковіч.



Удзельнікі аўтапрабегу спыняюцца ля сціплага помніка ў Чараўках. На якім — 20 імён загінуўшых жыхароў вёсак колішняга калгаса «Нарач». Пра каштоўнасць Вялікай Перамогі і мірнага жыцця гавораць дэпутаты райсавета Андрэй Малько і Таццяна Сівіцкая.



Апошні прыпынак — ля помніка партызанам Вілейшчыны.
Непадалёк ад гэтага месца адбыўся бой паміж партызанамі брыгады імя Варашылава і гітлераўцамі, якія з боку Пастаў прарываліся на дапамогу акружанаму Мядзельскаму гарнізону. Вораг адступіў, але і сярод партызан былі значныя страты… У 1952 годзе на кургане з’явіўся абеліск, а ў 1968-м замест яго паставілі велічную стэлу. Пра значнасць Вялікай Перамогі і пра вайну ў лёсе сваіх сем’яў гаварылі дырэктар Мядзельскай ЖКГ Уладзімір Шабовіч і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Міхаіл Чаркасаў.




Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота і відэа Аляксандра ЮЦА
Рекомендуем









