Павіншавалі з Днём Перамогі малалетніх вязняў канцлагераў
Малалетніх вязняў канцлагераў Галіну Цывунчык з вёскі Камарова і Ніну Пуцікаву са Свіры павіншавалі з Днём Перамогі.
Да іх завіталі старшыня Свірскага сельвыканкама Валянціна Субач, дырэктар таварыства «Свір-Агра» Віктар Субач, дырэктар Свірскай сярэдняй школы Вера Шукела і вучні. Уручылі жанчынам падарункі і кветкі.