У Мядзеле прайшла вечарына памяці паэта Аляксандра Быкава
У Мядзельскай цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Танка прайшла вечарына памяці Аляксандра Быкава «У паэтаў ёсць вечнае неба і бясконцая споведзь душы…».
На вечарыне прыгадалі творчы і жыццёвы шлях паэта, супрацоўнікі бібліятэкі і госці чыталі вершы земляка.
Шмат цёплых слоў прагучала пра Аляксандра Генадзьевіча ад вядучай Ганны Падгол, Рагнеда і Юрыя Малахоўскіх, Марыны Варабей і Таццяны Быкавай.

— Кажуць, чалавек жыве, пакуль ёсць тыя, хто яго памятае. Аляксандр Генадзьевіч, упэўнены, будзе жыць вечна, таму што ў сваёй творчасці ён паказаў любоў да сваёй зямлі, да людзей, — сказаў Рагнед Малахоўскі. — Мы ўсе рана ці позна будзем сыходзіць, але заўсёды будуць людзі, якія будуць звяртацца да яго творчасці. Нехта па волі сваёй працы шукаць радкі, прысвечаныя нейкай тэме, а хтосьці проста – прыхільнік сапраўднай паэзіі. Паэзія бывае розная – розны час, плыні, павевы, але тое, што напісаў Аляксандр Генадзьевіч, некалі будзе ўспрымацца як класіка ХХ і ХХІ стагоддзя. Я ўпэўнены, што шлях паэта і шлях марафонца яшчэ не скончаны, ён працягваецца. І вось так ён бяжыць (паказвае вокладку з фота), і так будзе заўсёды бегчы ў нашым жыцці і літаратуры.
Падрабязна пра вечарыну чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары».

















Рекомендуем