Меню

В Мяделе призывникам торжественно вручили повестки

В Мяделе призывникам торжественно вручили повестки

У раённым цэнтры культуры сёння прайшло мерапрыемства да Дня прызыўніка «Прызваны Радзіму абараняць».

Галоўным момантам стала ўручэнне павестак юнакам з Мядзельскага раёна, якіх хутка чакае служба ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемства быў запрошаны старшыня прызыўной камісіі раёна, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Руслан Жук:

– Ахова Радзімы – гэта свяшчэнны абавязак кожнага з нас, – адзначыў ён. – Гэта вельмі важная і адказная задача. Таму ў хуткім часе на вашыя плечы, акрамя салдацкіх пагон, лягуць і абавязкі па абароне Айчыны. Упэўнены, што маладыя людзі, якія сёння прысутнічаюць у зале, з годнасцю выканаюць гэтую задачу.

Руслан Жук і пачаў уручаць павесткі хлопцам.

Павесткі маладым людзям таксама ўручалі ваенны камісар раёна Віталій Якушаў, ветэран Узброеных Сіл, маёр запасу Святаслаў Гаўрыс, заслужаны ветэран працы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», член Савета раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Алег Сало, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч.

Ад імя прызыўнікоў выступіў Уладзіслаў Міронаў. Падчас мерапрыемства гучалі музычныя падарункі, дэманстраваліся відэаролікі на вайсковую тэматыку.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59