Как работает «Родны кут» в Свири

Мая суразмоўніца – загадчыца свірскага магазіна «Родны кут» Валянціна ЛАГОЎНІК.

– Валянціна Эдвардаўна, чула, што апошнім часам у вашым магазіне істотна павялічылася выручка…
– Так. Напрыклад, за сёлетні май яна перавысіла адпаведную леташнюю больш як у чатыры разы.
– Чым выкліканы такі рост?
– Змяніўся ўласнік магазіна – крыху больш за год таму мы перайшлі ў структуру аблкаапгандлю. У выніку адразу ж палепшылася забеспячэнне таварамі. У шырокім асартыменце прадстаўлены каўбасныя вырабы, ахалоджанае мяса і мясная прадукцыя, садавіна, печыва. Нацэнка невысокая, а таму і для пакупніка кошт прымальны. Пашырыўся асартымент нехарчовых тавараў. У нас можна набыць і пральную машыну, і халадзільнік, і газавую пліту. З’явіўся тавар – да нас пацягнуліся пакупнікі, адпаведна вырасла выручка.
– І працы таксама стала больш?
– Вядома. Больш тавараў – больш пакупнікоў – больш працы. Але, справядлівасці дзеля, і заробак павысіўся. Наша кіраўніцтва добра ставіцца да работнікаў. Напрыклад, мы сталі атрымліваць падарункі да свят – гэта вельмі прыемна. Важны нават не сам падарунак, а ўвага і павага.
– Раскажыце пра свой калектыў.
– Акрамя мяне, пастаянныя работнікі – прадаўцы Марына Лагоўнік, Таццяна Ахрановіч і Марыя Ермакова. Часова на працу прынята Марыя Сялевіч. Разам стараемся, каб пакупнікі былі задаволены.
– А хто вашы пакупнікі? Пераважна свіране?
– Не толькі. Прыязджаюць жыхары навакольных вёсак, а таксама людзі, якія адпачываюць на азёрах.