История подвига
Дзень нараджэння дырэктара Дзягільскага дома майстра Наталлі Карэцкай супадае з галоўным святам краіны.
Так было не заўсёды: рашэнне адзначаць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынята параўнальна нядаўна – 24 лістапада 1996 года на рэспубліканскім рэферэндуме. Але і перш гэты дзень быў знакавы, хоць і не выхадны: святкавалі вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ці не ў кожнай беларускай сям’і ёсць свой успамін пра гады акупацыі – гераічны або трагічны.
Мае такі і Наталля Канстанцінаўна:
– Мае дзядуля і бабуля – Уладзімір і Вольга Пінчукі – з рызыкай для ўласнага жыцця хавалі савецкіх ваеннапалонных. Жылі дзядуля з бабуляй у вёсцы Казлы Вілейскага раёна. Непадалёку немцы ўтрымлівалі ваеннапалонных. Дваім удалося ўцячы, а хата майго дзядулі была крайняя ў вёсцы… Людзей схавалі на таку, закідаўшы саломай. Не выдалі, хоць немцы ледзь не спалілі ўсю вёску разам людзьмі. Дзядуля тады моцна спалохаўся і назаўсёды страціў здароўе. Але пра тое, што хавае уцекачоў, расказаў толькі партызанам, калі яны ноччу прыйшлі ў хату. Тыя забралі ваеннапалонных у атрад. Пасля гэтыя людзі (абодва былі рускія, з Расіі) прыходзілі разам з партызанамі, дзякавалі.
…Важнасць падзей гераічнага лета 1944-га і праз 80 год не патрабуе доказаў для людзей, у лёсе сям’і якіх ёсць гісторыя подзвігу. Ці нават трагедыі.
Не здрады.
Наталля ЛІСІЦКАЯ