Дети из «Art Studia Narach» получили три диплома лауреатов

Дзеці з «Art Studia Narach» прынялі ўдзел ІІІ адкрытым конкурсе сучасных мастацтваў «Маё натхненне – Беларусь» у сталіцы. Сёлета ў ім удзельнічалі не толькі калектывы і выканаўцы нашай краіны, але і прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі.
– У нашай праграме адным з першых нумароў быў танцавальны выступ у намінацыі «Show dance» – «Паварэйшн». І мы атрымалі першае месца лаўрэатаў конкурсу, – падзялілася дэталямі кіраўнік студыі Ірына Вінаградава. – Дзеці так чакалі гэтай высокай узнагароды за танец — і дачакаліся! У гэты нумар укладзена шмат працы: бясконцыя рэпетыцыі, канцэрты… І нарэшце выдатны вынік. Таксама ў праграме былі паказаны два танцы – «Купалінка» (намінацыя «Беларускі стылізаваны танец») і эстрадны танец «Бабкі Ежкі». Абодва атрымалі дыпломы лаўрэатаў трэцяй ступені. Вялікі дзякуй усім бацькам за падтрымку: вы разам з дзецьмі перажылі хваляванне і выступленне на вялікай сцэне. Асобная падзяка аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў арганізацыі рэпетыцый і развіцці творчых талентаў.


Рекомендуем






