Меню

Аллею Памяти «Сирень Победы» заложили в Мяделе

Аллею Памяти «Сирень Победы» заложили в Мяделе

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі і ў рамках Года добраўпарадкавання члены пярвічных прафсаюзных арганізацый Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінску і Мінскай вобласці і Цэнтра банкаўскіх паслуг №537 «Белаграпрамбанка» ў Мядзеле правялі ў райцэнтры памятную акцыю.

Усклалі кветкі да помніка нявінна загінуўшым савецкім актывістам, ушанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання.

А яшчэ добраўпарадкавалі тэрыторыю і высадзілі алею памяці «Бэз Перамогі» ля берага возера Мястра і выратавальнай станцыі – пасадзілі там 20 кустоў бэзу. На дрэве павязалі стужкі памяці як сімвал падзякі і смутку.

« Бэз – гэта сiмвал Перамогi. Акцыя нагадвае нам пра тое, як нашы продкi саджалi яго ў гонар вяртання воiнаў-вызвалiцеляў, — адзначыла начальнiк Цэнтра банкаўскіх паслуг №537 Юлiя Спургяш.

Фота «Белаграпрамбанка»

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59