Соревновались юные волейболистки

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшлі раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод устаноў адукацыі: 1 красавіка гулялі дзяўчаты.
У групе «А» перамагла каманда Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Другое месца занялі вучаніцы Нарацкай сярэдняй школы №1, трэцяе – Крывіцкай СШ.
У групе «Б» мацнейшымі аказаліся юныя валейбалісткі Старлыгскай СШ імя Івана Аніські. Другое месца – за навучэнкамі ўстановы адукацыі са Свіры, трэцяе – з Занарачы.
На здымку: у групе «Б» перамагла каманда Старлыгскай СШ імя Івана Аніські.
Фота Старлыгскай СШ імя Івана Аніські.