Многолюдно было в новогодние дни в баре «Хвілінка» в агрогородке Княгинин

У пераднавагоднія і навагоднія дні карыстаўся попытам у жыхароў аграгарадка Княгінін бар «Хвілінка».
Па словах бармена Іны Хацяновіч, бар у населеным пункце запатрабаваны. Там адзначаюцца юбілеі, розныя святы і нават падзеі, звязаныя з сумнымі датамі.
– У нас 27 снежня прайшоў «агеньчык». Прысутнічалі традыцыйна на ім Дзед Мароз, Снягурка. Святочнае прадстаўленне было і 31 снежня. У навагоднюю ноч бар працаваў да пяці гадзін раніцы, а ў ноч з 1 на 2 студзеня – да чатырох гадзін раніцы. Дазвол на гэта дало кіраўніцтва «Аблкаапгандлю», якое падтрымала маю ініцыятыву наконт арганізацыі святкавання і дапамагло з прадуктамі, з меню, – паведаміла Іна Віктараўна. – Вечарам у «Хвілінку» заходзілі і маладыя, і старэйшыя. Былі і сямейныя пары. Для іх былі накрыты сталы з рознымі стравамі. У памяшканні стаяла ўпрыгожаная ёлка. Я пераапранулася за Дзеда Мароза. Снягуркай была Юлія Антановіч, якая вучыцца ў Мінску ў медвучылішчы. А 2 студзеня днём бацькі наведваліся з дзецьмі. Былі ў продажы марожанае, іншыя прысмакі, якія любяць і малыя, і падлеткі.
Іна Хацяновіч расказала, што ўсе наведвальнікі бара засталіся задаволеныя. Многія дзякавалі за арганізаванае свята, за смачныя стравы, якія яна прыгатавала. А яшчэ за тое, што ў Княгініне ёсць такое цудоўнае месца, дзе можна культурна пасядзець з сям’ёй, з сябрамі і адпачыць.



Марыя Лубнеўская
Фота Іны Хацяновіч
Рекомендуем






