Будслаўскія акцёры паказалі «Трыбунал» у Мядзеле
У Мядзельскім раённым цэнтры культуры 7 снежня паказалі спектакль “Трыбунал” па п’есе Андрэя Макаёнка. Пастаноўку падрыхтавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Жывая кніга», што працуе пры Будслаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы.
– Пастаноўку рыхтавалі 10 месяцаў, – расказвае кіраўнік аб’яднання Галіна Аксючыц. – Бо гэта ж не культработнікі ўдзельнічалі: хто на рабоце, хто ў школе вучыцца, а хто нават у Мінску працуе.

Прэм’ера была ў Будславе
А ўпершыню спектакль паказалі 22 лістапада ў Будславе. Прайшла прэм’ера з аншлагам: гледачоў было столькі, што нават лавы з вуліцы давялося прынесці.
Багата гледачоў сабралася і ў Мядзеле. І тут таксама, як і ў Будславе, па заканчэнні спектакля гучалі воклічы «Брава» і шчырыя падзякі акцёрам.







Рекомендуем