Представительство Белгосстраха по Мядельскому району входит в число лидеров в Беларуси
Дзень нараджэння Белдзяржстраха яго супрацоўнікі ўжо адзначылі 3 снежня, а сёння ў іх яшчэ адно свята – Дзень страхавых работнікаў.
Напярэдадні спытаў у дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Мядзельскім раёне Паўла ЧАРНЯЎСКАГА, якім быў для калектыву гэты год.
– Ён выдаўся нялёгкім, але па выніках дзевяці месяцаў мы займаем другое месца ў сваёй групе ў Беларусі. За 10 і 11 месяцаў таксама выканалі планы. Думаю, што і год мы павінны закончыць па эканамічных паказчыках стабільна. Гэта ўсё дзякуючы нашым кліентам і, вядома, супрацоўнікам. Вельмі ганаруся, што мне даводзіцца працаваць з такім зладжаным прафесійным калектывам. Нашы спецыялісты і страхавыя агенты – людзі адказныя, самастойныя. Вялікі дзякуй ім і нізкі паклон за работу. Пра кожнага можна расказваць доўга, але прыгадаю тых, каго да свята адзначаць узнагародамі. Грамату Белдзяржстраха атрымае вядучы спецыяліст нашага прадстаўніцтва Ірына Фёдараўна Бярняк, начальнік сектара страхавання і ўрэгулявання страт Святлана Мікалаеўна Жолудзева – ганаровую грамату Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. А падчас падвядзення вынікаў, рэйтынгу, атэстацыі страхавых участкаў найлепшым агентам страхавым 2024 года прызнана Марыя Валер’еўна Жыхар.
Хацелася б таксама падзякаваць усім нашым кліентам – як фізічным асобам, жыхарам Мядзельскага раёна, так і прадпрыемствам. Асабліва такім, як філіял «ДЭУ-66» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» (начальнік – Віктар Тадэвушавіч Буйко), сельгасфіліял «Мінскаблаграсэрвіса» (дырэктар – Андрэй Аляксандравіч Давыдзенка), санаторый «Белая Русь» (дырэктар – Уладзімір Уладзіміравіч Баравы).
Віншую з прафесійным святам нашых супрацоўнікаў і калег з іншых страхавых кампаній, жадаю дабра, здароўя, поспехаў, добрых кліентаў і цярпення!
На асноўным здымку: Марыя Жыхар