Прадстаўнікі Мядзельшчыны ўдзельнічалі ў абласным фестывалі народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”
Сёння ў Мар’інай Горцы адбыўся ХХ абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”.
За ўдзел у мерапрыемстве дыпломаў удастоены нашы землякі — народны ансамбль народнай песні “Скарбніца” (кіраўнік Святлана Серафімовіч), калектыў мастацкай самадзейнасці “Сяброўкі” (кіраўнік Ірына Мазура), танцавальны дзіцячы калектыў Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Вікторыя Клімовіч).