У Крывіцкім касцёле Святога Апостала Андрэя адбыўся парафіяльны фэст

Урачыстасць праводзілася на свята Перамянення Пана. Сабраліся на яе вернікі з пасёлка і навакольных вёсак, а таксама з Даўгінава, Лагойшчыны, Мінска. Прысутнічалі і святары — дэкан Мядзельскага дэканата ксёндз Багуслаў са Свіры, айцец Павел з Нарачы, ксёндз Мікалай з Мінска і айцец Алёйза з Даўгінава.
Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Багуслаў. У супольнай малітве вернікі разам са святарамі аддавалі пашану Богу і Найсвяцейшай Панне Марыі. Прасілі Божай апекі і дапамогі для сябе і сваіх родных.
Адбылася і працэсія вакол касцёла.



Рекомендуем






