Ещё один мужчина потерялся в лесу — его быстро нашли

У сераду, 6 жніўня, у 15-03 паступіла паведамленне, што ў лесе каля вёскі Бонда Сваткаўскага сельсавета заблукаў мужчына 1971 года нараджэння.
У пошукавых работах задзейнічалі 5 адзінак тэхнікі і 9 чалавек — з раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў.
Праз дзве гадзіны пасля паведамлення стала вядома, што мужчыну знайшлі мясцовыя жыхары. У медыцынскай дапамозе ён патрэбы не меў, паведаміла старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.
Нагадаем, што рэкамендуецца браць з сабой у лес зараджаны мабільны тэлефон, бо менавіта мабільнік ужо не раз дапамагаў устанавіць месца знаходжання людзей, якія заблукалі.