Купалье отметили в Лукьяновичах

У Лук’янавіцкай бібліятэцы-клубе па добрай традыцыі адзначылі дзень Івана Купалы. На свяце панавала атмасфера весялосці і яднання: разам весяліліся дарослыя і дзеці.
– Удзельнікі спаборнічалі ў конкурсах, займаліся традыцыйнымі гаданнямі, упрыгожвалі бярозку стужкамі і загадвалі запаветныя жаданні, – паведаміла культарганізатар установы Валянціна Чарняўская. – Асаблівай часткай праграмы сталі карагоды вакол вогнішча і традыцыйныя скачкі праз агонь, які, паводле павер’яў, ачышчае ад усяго дрэннага. Не абышлося і без пошукаў легендарнай кветкі папараці. У завяршэнні ўсіх прысутных акрапілі жывой вадой, бо лічыцца, што вада на Івана Купалу – цудадзейная, у ёй купалася сонца.








фота Лук’янавіцкай бібліятэкі-клуба
Рекомендуем

