Поздравляют бывших неcовершеннолетних узников

У гэтыя дні па ўсім раёне віншуюць з 80-годдзем Перамогі былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў і гета.
Так, сёння віншаванні прызначаліся жыхарам Мядзела Леаніле Багуцкай, Тамары Панчанка, Ларысе Каваленка, Лідзіі Карзяёнак і Віктару Коршуну.

Да іх завіталі намеснік старшыні райвыканкама Руслан Жук, ваенны камісар раёна Віталій Якушаў, загадчык аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ТЦСАН Людміла Перагуда.
– Дазвольце нам ад усіх нас, ад жыхароў раёна павіншаваць вас з гэтым святам, — звярнуўся да Лідзіі Лявонаўны Карзяёнак Руслан Жук. – На жаль, так здарылася, што вы сталі нявольнымі сведкамі тых жудасных падзей Вялікай Айчыннай вайны, перажылі шмат гора і пакут. Мы хочам падзякаваць вам за тое, што разам з пакаленнем тых часоў вы адраджалі краіну пасля разрухі, за тое, што вы падарылі нам мірнае неба. А цяпер вы можаце навучыць наша маладое пакаленне, каб яны ведалі пра тыя гора і пакуты і шанавалі гэту памяць.
Уручылі былым непаўналетнім вязням кветкі і падарункі. А ваенны камісар раёна Віталій Якушаў – юбілейны медаль «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў». Гучалі песні ў выкананні артыстаў раённага цэнтра культуры.
А Ларыса Крыскентаўна Каваленка пазнаёміла са сваім імправізаваным музеем, дзе захоўвае каштоўныя для яе рэчы:
А да віншавання Віктара Коршуна далучыўся намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Руслан Скварцоў і таксама ўручыў падарунак.
А Віктар Сямёнавіч не толькі слухаў ды падпяваў песням ваенных часоў, а і ўзяў гармонь і сыграў разам з Аляксандрам Ролічам польку.










Рекомендуем







