Как «Юность» стартовала в чемпионате области

Каманда «Юнацтва» з Мядзела гуляе ў чэмпіянаце вобласці па футболе, які з’яўляецца рэгіянальным этапам чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі.
У сваім апошнім матчы 4 мая саступілі «Віліі» з Вілейкі 0:4. А раней у першым туры прайгралі ФАЦ «Валожын» 0:8, у другім – «Фалько» (Дзяржынскі раён) з яшчэ большым лікам 0:11. Усе матчы мядзяльчане правялі на выездзе.
Адпаведна ў турнірнай табліцы групы «С» «Юнацтва» займае апошняе месца. Нуль ачкоў пасля трох гульняў яшчэ ў каманды Мінскага раёна.
Фота «Шлях Перамогі»