Меню

«Белагропромбанк» помог жительнице Мяделя. И поздравил

«Белагропромбанк» помог жительнице Мяделя. И поздравил

На падворку жыхаркі Мядзела Зоі Карабейнік працавала шмат людзей. Гэта супрацоўнікі Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінску і Мінскай вобласці «Белаграпрамбанка» ўстанаўлівалі замест старога плоту новы, фарбавалі яго. Стараліся работнікі розных спецыяльнасцяў з Мінску ды іх мядзельскія калегі.

Зоя Фёдараўна – былы непаўналетні вязень фашысцкіх канцлагераў і гета. У часы вайны дзяўчыну (тады ёй было амаль 14 год) разам з сям’ёй вывезлі ў Германію на прымусовыя працы. Пасля вяртання яна пачала працаваць у аддзяленні Дзяржбанку ў Мядзеле. Ды так і прарабіла ўсё жыццё, у тым ліку 31 год – галоўным бухгалтарам.

А яшчэ завітаў павіншаваць Зою Фёдараўну з 80-годдзем Вялікай Перамогі начальнік Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінску і Мінскай вобласці «Белаграпрамбанка» Анатолій Шпілеўскі. Уручыў ёй віншавальны адрас ад старшыні праўлення «Белаграпрамбанка» Анатолія Лысюка і кветкі. Былі і падарункі ад прафсаюза.

Зоя Фёдараўна прызналася, што ёй было вельмі прыемна і яна шчыра ўражана клопатам і віншаваннямі. Падзялілася ўражаннямі дачка Святлана – яна жыве далёка ў замежжы, зараз прыехала ў Мядзел:

– Вельмі ўдзячна «Белаграпрамбанку» за тую ўвагу, якую яны аказваюць маёй маме. Дапамогуць, каля яна ў аддзяленне завітае, і да кожнага свята прыйдуць, павіншуюць яе. Тэлефануюць, распытваюць пра здароўе – калі трэба ў бальніцу адвезці, заўсёды гатовы прыехаць. Дзякуй!

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59