Меню

Антонина Кривко поздравила с Днем Победы бывших узников фашизма

Антонина Кривко поздравила с Днем Победы бывших узников фашизма

Сёння старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна КРЫЎКО наведала былых вязняў фашызму.

У Княгініне завітала да Соф’і Гіцэвіч. Месца нараджэння гэтай жанчыны – Берлін, дзе была ў фашысцкім рабстве яе матуля. Са слоў якой Соф’я Віктараўна ведае, што ў Нямеччыну людзей везлі ў таварных вагонах. І расказвае некаторыя іншыя падрабязнасці:

– Нехта дасведчаны ім параіў: «Вы ведаеце польскую  мову – назавіцеся палякамі. Да іх немцы ставяцца лагадней». Так і зрабілі. Тых, хто назваўся палякамі, накіравалі ў працоўны лагер, а астатніх – у канцэнтрацыйны.

Антаніна Крыўко адрасавала Соф’і Віктараўне цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні.

А прадстаўнік раённага ваеннага камісарыята ўручыў юбілейны медаль «80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».

Віншавалі былога непаўналетняга вязня і прадстаўнікі Княгінінскага сельвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама мясцовай установы культуры.

Соф’я Віктараўна ж зазначыла, што вельмі ўдзячна за ўвагу да былых вязняў – і ўвогуле дзяржаве, і непасрэдна тым, хто сёння завітаў у хату.

* * *

Тата Ганны Роўда (дзявочае прозвішча Хвалько) загінуў у самым пачатку вайны. А сама яна дзевяцігадовай дзяўчынкай разам з мамай і малодшай сятрычкай трапіла ў канцэнтрацыйны лагер.

Сустрэча з Антаніны Крыўко з гэтай жанчынай атрымалася вельмі цёплай яшчэ і таму, што яны даўно ведаюць адна адну.

Бо вёска Зані, дзе жыве Ганна Аляксееўна, знаходзіцца на тэрыторыі Слабадскога сельсавета. А Антаніна Крыўко перш была старшынёй Слабадскога сельвыканкама.

Перанялі эстафету віншаванняў прадстаўнікі раённага ваеннага камісарыята і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

* * *

Усяго ў раёне 26 былых непаўналетніх вязняў фашызму. Ніхто з іх не застанецца без увагі.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59