Меню

По примеру родителей стала животноводом

По примеру родителей стала животноводом

На добрым рахунку ў сельскагаспадарчым філіяле ААТ «Мінскаблаграсэрвіс» жывёлавод Валянціна АНОШКА. Жанчына адказна выконвае свае службовыя абавязкі. І да жывёлы ўважлівая.

– Валянціна Іванаўна 27 гадоў працуе ў жывёлагадоўлі. І ўвесь час на малых цялятах. Зараз у яе толькі цялушкі. Атрымлівае іх у трохмесячным узросце, даглядае да адпаведнага перыяду і перадае іншым жывёлаводам, –паведаміла брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі сельскагаспадарчага філіяла Валянціна Паўлоўская.– Адрозніваецца стараннасцю, адказнасцю, сумленнасцю. Нездарма паважаюць жанчыну ў калектыве і на яе раўняюцца.

Адразу Валянціна Іванаўна працавала на ферме ў Матыках. А тры гады таму жывёлу перавялі на комплекс па дагадоўванні цялушак «Палессе». Перайшлі сюды і ўсе работнікі.

Некалі ў жывёлагадоўлі працавалі бацькі Валянціны, і яна яшчэ ў дзяцінстве бегала ім дапамагаць. А як вырасла, сама прыйшла на работу на ферму. Ёй падабаецца апекавацца над цялятамі: даглядаць, клапаціцца пра іх. Нават дома часта думае, як яны без яе.

– Вельмі люблю сваю работу. Яна важная і патрэбная ў сельскай гаспадарцы. А калі па шчырасці, не ўяўляю сябе на іншым месцы,– прызналася мая суразмоўніца.– Малыя цяляты –нібы дзеці. Да іх трэба ставіцца з ласкай і любоўю. І яны адкажуць тым жа. Я спяшаюся да сваіх гадаванцаў, бо яны мяне чакаюць. Заўважыўшы, што прыйшла, цягнуцца, ліжуць рукі. Значыць, на маю любоў адказваюць любоўю. А гэта так прыемна!

Валянціна Паўлоўская расказала, што ў групе Валянціны Іванаўны 243 галавы, усяго на комплексе ўтрымліваецца 1048 цялушак. Кармы раздаюць жывёле кормараздатчыкам, які едзе па праходзе. А сена кладзецца цялушкам у кармушкі ўручную. На подсціл выкарыстоўваецца салома. Яе таксама ўручную рассцілаюць жывёлаводы.

– Вы б толькі бачылі, як Валянціна Іванаўна з цялятамі нянькаецца. Не кожны так з дзецьмі, як яна з імі, –працягвае Валянціна Генрыхаўна.– Адчуваючы ўвагу і клопат, цялушкі і растуць нядрэнна. Напрыклад, сёлета за студзень сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе па групе Валянціны Аношкі склала 809 грамаў. Гэта нядрэнны паказчык. Але ў яе бываюць і вышэйшыя.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59