Земляки участвовали в мижрегиональной спартакиаде
У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Надзея» ў Вілейскім раёне 6 снежня адбылася міжрэгіянальная спартакіяда, прымеркаваная да Дня інвалідаў.
Удзельнічалі ў ёй людзі з інваліднасцю, якія наведваюць адпаведныя аддзяленні з Мядзела, Маладзечна, Вілейкі і Смаргоні. З 24 чалавек арганізавалі 3 каманды – у кожнай былі людзі з розных гарадоў.
– Так іх падзялілі для таго, каб згуртавацца ў калектыве, пазнаёміцца, – паведаміла загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Мядзельскага ТЦСАН Дзіяна Блізнюк. – Удзельнікі пераадольвалі розныя перашкоды, спаборнічалі ў спрыце і ўменні працаваць у камандзе. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы, а таксама салодкія пачастункі. Хочацца асабліва адзначыць Антона Міцэвіча і Філіпа Субача – каманда, у якую яны ўваходзілі, заняла першае месца.