В санатории «Приозерный» открылась выставка картин Василия Шаранговича «Сны о Беларуси»
У санаторыі «Прыазёрны» адбылося адкрыццё выставы карцін Васіля Шаранговіча «Сны аб Беларусі».
Васіль Шаранговіч – народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Ён увайшоў у гісторыю беларускага мастацтва ХХ стагоддзя як выдатны майстар станкавай і кніжнай графікі са своеасаблівым творчым почыркам.
А яшчэ Васіль Шаранговіч – наш зямляк, ураджэнец вёсцы Качаны.
На выставе прадстаўлены лірычны свет беларускіх пейзажаў Нарачанскага краю, літаратурныя сюжэты Янкі Купалы і Якуба Коласа, увасобленыя ў графіцы гістарычныя падзеі, а таксама партрэты аднавяскоўцаў, суайчыннікаў і родных, паэтычныя вобразы і асабістыя перажыванні мастака.
Выстава працуе ў у лаўнж-зоне здраўніцы.
Відэа санаторыя «Прыазёрны»