В Будславе поздравили учителей

Напярэдадні Дня настаўніка ў Будслаўскай сярэдняй школе імя Паўліны Мядзёлкі прайшоў шэраг святочных мерапрыемстваў. Адно з іх называлася «Вялікі перапынак». Падрыхтавалі яго вучні 6‑га класа разам са сваім класным кіраўніком Аленай Каробчыц.
Шасцікласнікі паказалі жартоўныя мініяцюры, чыталі вершы-віншаванні, уручалі яркія восеньскія кветкі. Шчырай удзячнасцю свяціліся вочы настаўнікаў, а іх вусны расквечваліся ўсмешкамі. Якім бы цяжкім ні быў настаўніцкі хлеб, павага і падзяка вучняў заўсёды кампенсуюць усе складанасці прафесіі.

Рекомендуем




