Татьяна Крупская завоева бронзу на первенстве Минской области

У сталіцы 2 кастрычніка адбылося першынство Мінскай вобласці па лёгкаатлетычных бегах і кіданнях. У ім удзельнічала каманда спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву раёна.
На дыстанцыі 600 метраў трэцяе месца заняла Таццяна Крупская. Яна навучалася ў СДЮШАР раёна. А з 1 верасня Таццяну перавялі ў Плешчаніцкае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву для далейшага павышэння спартыўнага майстэрства, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР раёна Наталля Баран.