Меню

Ученики Старогабской школы поздравили педагогов

Незадоўга да Дня настаўніка вучні Старагабскай СШ наведалі ветэранаў педагагічнай працы, што жывуць у аграгарадку. Кожны з гэтых людзей — добры настаўнік і цікавая асоба.

У Алімпіі Антонаўны Цішко матэматыцы вучылася не адно пакаленне габлюкоў. Родам настаўніца са Стаўбцоўскага раёна, а ў Старагабскую школу яе размеркавалі пасля заканчэння ВНУ — у 1960 годзе. І Алімпія Антонаўна выкладала там усё працоўнае жыццё, у тым ліку нямала гадоў на пенсіі. А зараз настаўніцай пачатковых класаў у роднай школе працуе яе дачка Наталля.

Старагабская школа стала адзіным месцам працы і для Анастасіі Сцяпанаўны Ярашэвіч. Выкладала яна рускую мову і літаратуру, а таксама прадмет, назва якога цяпер гучыць экзатычна — «Этыка і псіхалогія сямейнага жыцця». Праводзіла дыспуты на тэмы маралі. І ўсе гады працы была класным кіраўніком.

Педагагічная кар’ера Фаіны Дзмітрыеўны Казлоўскай пачалася ў Баярскай васьмігодцы і працягвалася ў Старагабскай СШ. Настаўніца выкладала біялогію і геаграфію, загадвала прышкольным участкам. І годна несла адказную місію жонкі дырэктара ўстановы адукацыі.

Аліна Іванаўна Лашук і сама выпускніца Старагабскай школы. Потым дзесяцігоддзі выкладала там хімію, працяглы час была завучам. Многія яе вучні паспяхова рэалізаваліся ў прафесіях, дзе без хіміі аніяк — напрыклад, сённяшні дырэктар завода «Будфарфор» Аляксей Клімовіч. Па матуліным прыкладзе стала педагогам дачка Таццяна. Шмат год была ў роднай школе настаўніцай пачатковых класаў, пасля дырэктарам. Зараз кіруе Мядзельскай СШ №2.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота Старагабскай СШ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59