Меню

Ці чытаеце вы па-беларуску? Спыталі ў жыхароў Свіршчыны

Ці чытаеце вы па-беларуску? Спыталі ў жыхароў Свіршчыны

6 і 7 верасня ў Лідзе праходзіць ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства. «А ці чытаеце па-беларуску вы?» – пацікавілася я ў жыхарак Свіршчыны. Здарылася гэта на ўскрайку нівы за Альшэвам, дзе вось-вось павінна было пачацца віншаванне занарацкага камбайнера-тысячніка.

Люцына ДУБКО, галоўны бухгалтар ААТ «Свір-агра»:

– Вядома! Я ж вучылася ў беларускамоўнай школе – Канстанцінаўскай васьмігадовай №2. Што чытаю? У першую чаргу – «Нарачанскую зару». З мастацкай літаратуры вельмі люблю творы Алеся Адамовіча (поўны збор маю і прачытала), «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. І яшчэ шмат добрых кніг магу назваць. Праўда, чытала іх раней – зараз на мастацкую літаратуру не надта час ёсць. А як вольная хвіліна выпадзе, дык хутчэй у мабільніку што-небудзь пагляджу, чым кнігу пачытаю. Як і многія цяпер, напэўна.

* * *

Ірына СЕЛЯЗНЁВА, самадзейная спявачка са Свіры:

– Беларускую мову вельмі паважаю, але адказваць усё ж буду па-руску. Художественной литературы не читала давно. А вот газеты на белорусском языке люблю. «Нарачанскую зару», кстати, от корки до корки прочитываю. И песни на белорусском языке нравится слушать и исполнять: «Гучыць напеў», «Не прадаецца хата бацькоў», «На лясной палянцы», «Не наглядзецца мне ў твае вочы»… Вот и сегодня для комбайнера-тысячника будем петь «Хлеб» из репертуара Александра Солодухи.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59