Анастасия Дегтярева победила на республиканских соревнованиях

Ад 3 па 5 верасня ў Брэсце прайшлі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ на прызы алімпійскага чэмпіёна Сяргея Макаранкі.
Удзельнічала ў іх выхаванка СДЮШАР Мядзельскага раёна, а цяпер навучэнка абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву Анастасія Дзегцярова. І паспяхова — яна перамагла на дыстанцыях 200 і 500 метраў, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

