Работает экологический студотряд гимназии

На гэтым тыдні пачаў працаваць экалагічны студатрад гімназіі Мядзела. У яго складзе – дзесяць чалавек. Сярод іх восем гімназістаў – будучых дзевяці- і дзесяцікласнікаў.
Камандзірам атрада з’яўляецца педагог-арганізатар установы Анастасія Шарко.
– Працуем у рамках супрацоўніцтва з Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркай, – расказала яна. – Асноўны фронт работ – праполка і азеляненне горада. Працаваць будзем 10 дзён. Вучні ўсе прыйшлі ў атрад па жаданні. Камісарам прызначаны Мацвей Карабейнік.







Рекомендуем






